Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і пераапрацоўча галіны – выдатная падстава павіншаваць і аддзячыць за самаадданую працу тых, хто штодня на палях і фермах памнажае дабрабыт гаспадаркі, раёна, вобласці!
У ААТ “Ракітніца” Жабінкаускага раёна стала традыцыяй віншаваць з гэтым святам ўсіх працуючых, а таксама не забываюць тых, хто пайшоў на заслужаны адпачынак з гаспадаркі. Сёлета таксама не сталі парушаць гэтую прыемную традыцыю – усе атрымалі прадуктовыя наборы (142 работнікі і амаль столькі ж –пенсіянераў).
Прадуктовыя наборы пенсіянерам даставілі галоўны бухгалтар Вольга Арол і прафсаюзны лідар арганізацыі Марына Ахметава.