А цяпер прыемная навіна для жыхароў Пружаншчыны. У iх таксама з’явіўся перадавік жніва-2022, паведамляюць Раённыя буднi.
Гэта вадзіцель з філіяла «Айчына» ААТ «Белавежскі» Васілій Півень, які на «МАЗе 650128» першым перавёз 1000 т. зерня.
З гэтай прыемнай нагоды на палетак традыцыйна прыехаў павіншаваць пераможцу сёлетняй уборкі старшыня раённага прафсаюза работнікаў АПК Дзмітрый Чайкоўскі.
Дзмітрый Уладзіміравіч уручыў віноўніку ўрачыстасці каштоўны падарунак і выказаў пажаданне, каб Васілій Іванавіч і надалей працаваў гэтак жа шчыра і аддана, яшчэ не раз прымаў віншаванні з нагоды чарговай перамогі на сёлетнім жніве.