Як праводзiцца традыцыйная рэспубліканская акцыя «Наш жывёлавод» на Столiншчыне рассказала карэспандэнт газеты Навiны Палесся.
Акцыя накіравана на павышэнне прэстыжа працы ў сельскай гаспадарцы, у тым ліку, і шляхам матэрыяльнага і маральнага заахвочвання жывёлаводаў. Таксама яе мэта – павышэнне эфектыўнасці работы, нарошчванне аб’ёму вытворчасці і паляпшэнне якасці вырабленай прадукцыі. Падчас кампаніі прафсаюзная арганізацыя наведала жывёлагадоўчыя фермы і комплексы на тэрыторыі раёна.
У ходзе сустрэч з працоўнымі калектывамі абмяркоўваліся ўмовы работы ў зімова-стойлавы перыяд, стварэнне ўмоў для працы і быту жывёлаводаў. Вырашаліся пытанні аб арганізацыі і правядзенні працоўных спаборніцтваў, культурных і спартыўных мерапрыемстваў на ўзроўні раёна і ў гаспадарках. Асаблівая ўвага надавалася прымяненню і захаванню працоўнага заканадаўства, ахове працы і тэхнікі бяспекі.
Як расказаў старшыня Столінскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Семянюк, у час наведвання фермаў і гаспадарак. выяўленыя парушэнні і недапрацоўкі выпраўляляліся адразу на месцы.
— Але самая галоўная мэта – паказаць, што кожны чалавек у сельскай гаспадарцы цэнны. Мы часта нас старонках газеты расказваем пра аграномаў, механізатараў, аператараў машыннага даення і несправядліва забываем жывёлаводаў, – заўважыў Уладзімір Мікалаевіч. – Але ж яны таксама важнае звяно ў ланцугу, і ад іх работы многае залежыць. Самі падумаеце, у абавязкі жывёлавода ўваходзіць: падбор прапорцый кармоў для збалансаванага харчавання, разлік штодзённай дозы вітамінаў і мікрамінералаў для ўжывання жывёламі, кантроль і арганізацыя своечасовай уборкі ў памяшканнях, выгул статка на тэрыторыі ферм або вывад на пашу, выяўленне асобін для спарвання, прысутнічанне пры родах. Хіба гэта мала?
І першым нашым прыпынкам стала ААТ “Кароцічы”. Гаспадарка невялікая, затое адна з лепшых.
— У нас кожны чалавек на сваім месцы, – узяў слова дырэктар гаспадаркі Васіль Кудласевіч. – Многія ўжо вопытныя таварышы, але і моладзь не падводзіць, наадварот, пряўляе ініцыятыву і заўсёды адказна ставіцца да сваіх абавязкаў. Таму гэтая акцыя вельмі дарэчы.
Адзначаны падарункамі (камплектамі пасцельнай бялізны) жывёлаводы Марыя Сулкоўская, Вячаслаў Васюхневіч, Іван Клімовіч, Аляксей Леська, а таксама аператар машыннага даення Валянціна Ярмоліч.
У ААТ “Палессе АВМ” нас чакалі на адчыненнай у канцы мінулага года ферме “Альгомель”. Яе загадчык Таццяна Акуліч правяла міні-экскурсію, пакуль чакалі дырэктара. Неўзабаве Іван Цярэнцьевіч Кадоліч далучыўся да нас і мы працягнулі размову з жывёлаводамі. Самы малады з іх Юрый Карпцоў, тут працуе разам з братам. А вось самая вопытная з іх Валянціна Мазгова. Сціпла падзякавала, бо спяшалася: на машыну загружаліся жывёлы і ей трэба іх паважыць. Таксама адзначаны слесар Аляксей Будзько, асеменатар Іван Дзямко, аператар машыннага даення Таццяна Карняйчук. Дарэчы, апошняя прыйшла як і належыць сапраўднай жанчыне – пры поўным парадзе. Да таго Таццяна Іванаўна – маці шасцярых дзяцей. Як усё паспявае, раскажам у адным з наступных нумароў.
Наведалі мы і фермерскую гаспадарку “Вопыт КАА”, у складзе якой ЧСУП “Максёммілк”. Тут аддана працуюць жывёлаводы Мікалай Мішкоў і Валерый Мазгоў, якія з’яўляюцца і механізатарамі: чысцяць памяшканні, развозяць кармы. Працаваць падабаецца, зарплата дастойная, умовы задавальняюць, тэхніка сучасная. А значыць, у якасці работы сумнявацца няма падставы.
Ганна МЕЛЬНІК, Навiны Палесся
Фота аўтара