Сярод лаўрэатаў — камбікормавы завод

Урад вызначыў лаўрэатаў прэміі за дасягненні ў галіне якасці 2021 года.

Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 1999-га, і з’яўляецца самым аўтарытэтным праектам у рэспубліканскім конкурсным руху за якасць, паведамляе Сельская праўда. Лаўрэатам уручаюцца дыплом і сімвал прэміі, прадастаўляецца права выкарыстоўваць на працягу трох гадоў эмблему прэміі пры маркіроўцы прадукцыі і на яе ўпакоўцы, у дакументацыі і ў рэкламных мэтах.

За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, аказваемых паслуг або выконваемых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту званне лаўрэата прысуджана 15 прадпрыемствам. Сярод іх — і Жабінкаўскі камбікормавы завод.