ШМАТДЗЕТНАЯ СЯМ’Я КОБАК – ПРЫКЛАД ДЛЯ МНОГІХ РАБОТНІКАЎ ААТ «ЖУРАЎЛІНАЕ» І ЖЫХАРОЎ ПРУЖАНШЧЫНЫ

Тыдзень бацькоўскай любові праходзіць зараз у Беларусі.

Гэта напамін пра тое, што бацькі – самыя блізкія і дарагія нам людзі. Сям’я – самае каштоўнае, што ёсць у нас у жыцці.

Прыкладам для многіх з’яўляецца шматдзетная сям’я Кобак, якая выхоўвае траіх сыноў, сапраўдных патрыётаў сваёй Радзімы.

Дарэчы, сям’я была пераможцай раённага этапу «Уладара сяла» і даволі паспяхова ўдзельнічала ў абласным.

Бацькі – работнікі ААТ «Жураўлінае», якія ўжо больш за 10 гадоў шчыруюць у гаспадарцы.

Крынiца budni.by