Наша краіна, родная Беларусь — гэта ўтульны кавалачак прыгожай зямлі ў цэнтры Еўропы. Невялічкая, кампактная, яна мае шмат знакамітых месцаў, вядомых людзям ва ўсім свеце, а гэта і помнік “Бярэсце”, старажытны Тураў са сваімі каменнымі крыжамі, сталіца былога княства Літоўскага — Наваградак, Заслаўе, Полацак, Мсціслаў і інш.
Людзі, якія жывуць на гэтай тэрыторыі, працавітыя, руплівыя, разумныя, моцна прывязаныя да зямлі. Менавіта гэта асаблівасць характару беларуса магла паслужыць той прычынай, што на сямейным Савеце бацькі Елены, а гэта даярка и будаўнік мясцовай гаспадаркі на Ляхаўшчыне, трошкі з боязню, што дачушка замахнулася на знакаміты Беларускі інстытут народнай гаспадаркі, у рэшце рэшт далі дазвол на спробу пакарыць гэтую “вяршыню”. Вялікую ролю тут сыграла тое, што Лена вернецца да зямлі, да сельскай гаспадаркі. Закончылася ўсё добра, хоць і з мажлівым кашом хваляванняў.
Пасля заканчэння навучальнай установы, Елена была накіравана на працу ў Зэльвенскі раён, дзе сустрэла сваю палавінку, вадзіцеля мясцовай гаспадаркі. Усё, як-быццам, устрайвала маладую сям’ю, але карані цягнулі бліжэй да сваёй малой Радзімы, таму пасля адпрацоўкі яны пераехалі ў Вольна Баранавіцкага раёна.
Гаспадарка з цэнтрам у вёсцы Вольна была незвычайнай, гэта эксперыментальная база, якая падпарадкоўвалася Міністэрству сельскай гаспадаркі рэспублікі: тут нарыхтоўвалі насенне зерневых і зернебабовых культур для ўсёй Беларусі, а таксама пастаўляла іх за яе межы. Кіраўніком гаспадаркі ў той час быў знакаміты Аліферка Леў Анатольевіч, па сённяшнім часе яго назвалі б крэатыўным гаспадаром. Пад яго кіраўніцтвам будаваліся магутныя зерне-ачышчальныя комплексы, жывёлагадоўчыя памяшканні, жыллё, дарогі…
У гэтым калавароце закруцілася і жыццё, працоўная дзейнасць маладога эканаміста Маняк Елены. Чуллівая да цяжкасцей людзей, якія працавалі побач з ёю; высокі ўзровень патрабавання і адказнасці да сябе; сардэчнае разуменне праблем простых людзей і старанне дапамагчы ім у іх рашэнні, а таксама прафессіялізм і асабістыя карысныя якасці характару паслужылі заваёўванню ганаровага аўтарытэту.
Праз некаторы час на агульнам сходзе гаспадаркі Елена Іванаўна была абрана старшынёю пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Эксперыментальнай базы “Вольна” Баранавіцкага раёна, дзе з гэтай клопатнай нагрузкай працуе ўжо амаль 20 гадоў. Яна находзіць час, паміж прафесійнымі абавязкамі, сямейнымі і гаспадарчымі клопатамі, каб знайсці падыход да кожнага наведвальніка і, дзе словам, а дзе справай дапамагчы ім у вырашэнні асабістых цяжкасцяў. Важнымі рысамі характару Елены Іванаўны адмечаны: абавязковасць, далікатнасць, тактычнасць і напорыстасць у выкананні абяцанага.
За сваю працу Елена Маняк адмечана Граматамі Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэту, камітэту па сельскай гаспадарцы і харчаванню Брэсцкага аблвыканкама, прафсаюзнымі ўзнагародамі розных узроўняў.
У сям’і Маняк растуць двое дзяцей, дачка і сыночак, пажадаем ім добрага, светлага шляху ў жыцці, каб бацькі радаваліся кожнаму людскаму іх ўчынку.
Калі мы сабіраліся напісать добрыя словы пра Елену Іванаўну, то яна адразу адрэагавала: “А што пісаць пра мяне, я проста адзін з тысяч працаўнікоў сельскай гаспадаркі Рэспублікі”. І гэтае выказванне аўтары накіроўваюць табе, паважаны чытач, каб ты адчуў у сабе, унутры, што, мабыць, з такіх простых людзей, непрыкметных на першы погляд працаўнікоў і складаецца моцны маналіт, які завецца Беларускі народ!
Баранавіцкая раённая прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза працаўнікоў аграпрамысловага комплексу