Поспех гаспадаркі ў яе работніках


Не першы год Беларускі прафсаюз аграпрамысловага комплексу ініцыюе правядзенне рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод”. Мэта мерапрыемства – заўважыць і адзначыць старанных жывёлаводаў, чарговы раз падзякаваць ім за штодзённую цяжкую працу.
Акцыя трывала замацавалася на Лунiнетчыне і паступова ахоплівае калектывы ферм, комплексаў раёна, а ўшанаванне лепшых жывёлаводаў стала добрай традыцыяй.

На гэты раз аддаць даніну глыбокай пашаны і ўручыць каштоўныя падарункі за выніковасць у працы работнікам ААТ «Сiнкевiчскi” наведалася старшыня раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Вольга Ермаленак. Звяртаючыся да жывелаводау яна адзначыла:
– Работу жывёлаводаў нельга спыніць, у ёй няма выхадных, няма дробязяў. Каб трапіць у лік лепшых у вашай прафесіі, трэба мець жаданне працаваць, умець пераадольваць цяжкасці і нязручнасці. Немалаважным з’яўляецца і згуртаванасць у калектыве, бо толькі сумесная і зладжаная праца цялятніцы, даяркі, жывёлавода дазваляе трымаць высокую планку па вытворчых паказчыках. Вашымі рукамі забяспечваецца харчовая бяспека краіны. Дзякуй вам за вашу працу, за тое, што амаль усё, што патрэбна жыхарам краіны, расце і вырабляецца на нашай зямлі.