Першае збожжа – перапрацоўкі пачатак!

У сераду, 13 ліпеня, да апоўдня гучалі святочная музыка і віншаванні на тэрыторыі Жабiнкоўскага камбікормавага завода. Віноўнікамі святочнай нагоды сталі прыезд першага аўтамбіля і пачатак новага перапрацоўчага сезона са збожжа ўраджаю 2022 года.

Пад дружныя апладысменты вялікагрузны аўтамабіль, за рулём якога быў малады вадзіцель Віктар Дэцук, даставіў азімы ячмень новага ўраджаю, што выспеў на палях сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “АграАзяты”.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прыняў удзел старшыня Брэсцкай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Александр Саланевич.

Крынiца Сельская праўда