Капiтаны камбайнаў

Сёлета аграрыям раёна давядзецца ўбраць 26938 га палеткаў. Безумоўна, усе гаспадаркі розныя, але кожны экіпаж з усімі сіламі ўзяўся за работу.

Як і заўжды, камбайнеры аўтаматычна ўключыліся ў раённае спаборніцтва, тону за тонай зарабляючы сабе ганаровае званне “тысячнік”. Штогод такімі станояцца многія, але вось хто першы намалоціць сваю залатую тысячу – заўжды невядома.

Сёлета першы экіпаж-“тысячнік” вызначыўся ў СВК “Узыходзячая зара” у складзе камбайнераў Сяргея Клімука і Віталія Дзмітрука. Працуюць мужчыны разам на жніве ўжо шосты сезон, за плячыма – даволі салідныя тэрміны работы ў гаспадарцы, так што як гэта — станавіцца “тысячнікамі”, ведаюць добра.

Павіншаваць пераможцаў прыехалі намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Кобрынскага райвыканкама  Андрэй Лукіянчык, старшыня райкама прафсаюза работнкіаў АПК Васіль Лазарчук,старшыня гарадскога аб’яднання прафсаюзаў Алег Гангала, прадстаўнікі адміністрацыі гаспадаркі, работнікі культуры.

Пераможцам былі выказаны самыя цёплыя словы падзякі, уручаны грашовыя сертыфікаты і традыцыйныя сувеніры – майкі і кепкі.

Автор: В.В.Лазарчук