«Хочацца, каб маладое пакаленне працаўнікоў стала за сваю гаспадарку гарой»

З Ірынай Мікалаеўнай Барычэўскай мы сустрэліся на рабоце. Каля сямі гадоў яна жывёлавод у ААТ «Ласіцк», а так сама з’яўляецца членам прафсаюза. Працоўны дзень жанчыны пачынаецца з 4.00 і заканчваецца ў 18.00. Хаця, бывае, і пазней – пазаштатныя сітуацыі з жывёламі здараюцца часта, і тады ніхто не сочыць за раскладам.

Ірына Барычэўская: «Хочацца, каб маладое пакаленне працаўнікоў стала за сваю гаспадарку гарой»

Ірына Барычэўская нарадзілася ў Кобрыне ў сям’і рабочых. Па сямейных абставінах яны пераехалі ў Жабінку, дзе Ірына скончыла сярэднюю школу. Пасля паступіла ў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут на зоаінжынерны факультэт, атрымала спецыяльнасць «зоаінжынер». Ужо на першым курсе было зразумела: дзяўчына ідзе ў прафесію па прызванні. Тут, у інстытуце, Ірына пазнаёмілася са сваім будучым мужам Эдуардам Сцяпанавічам.

– Ён не адразу мне спадабаўся, – успамінае Ірына Мікалаеўна. – Здаўся занадта дарослым і негаваркім. Але, потым зразумела, што ён вельмі добры і адкрыты чалавек.

Ірына Барычэўская: «Хочацца, каб маладое пакаленне працаўнікоў стала за сваю гаспадарку гарой»

На апошнім курсе інстытута яны ажаніліся. Пасля сканчэння вучэбнай установы адправіліся на працу на малую радзіму Эдуарда Сцяпанавіча – у Ласіцк (ён родам з суседняй вёскі Ладараж). Кіраўніцтва гаспадаркі выдзяліла жыллё для маладой сям’і. Эдуард Сцяпанавіч стаў працаваць загадчыкам жывёлагадоўчага комплексу, а Ірына Мікалаеўна – яго памочніцай. З цягам часу ў іх нарадзілася двое дзетак: Дзмітрый і Марыя.

Пасля выхаду з водпуску па догляду за дзецьмі Ірына Мікалаеўна доўгі час працавала прадаўцом у мясцовым магазіне, апошнія сем гадоў — жывёлаводам.

Ірына Барычэўская: «Хочацца, каб маладое пакаленне працаўнікоў стала за сваю гаспадарку гарой»

Пад апекай у Ірыны Мікалаеўны знаходзяцца 100 цялят ад нараджэння да трох месяцаў.

– Без правільнай тэхналогіі кармлення і трымання цялят выніку не бу-дзе, – расказвае жывёлавод. — Важна ствараць умовы: гэта падтрыманне санітарна-гігіенічных норм, правільнае кармленне, паенне жывёл і насціл.

З усім гэтым Ірына Мікалаеўна спраўляецца.

– Самае галоўнае для мяне ў працы – гэта дысцыпліна, – дзеліцца мая субяседніца. – У сельскай гаспадарцы мы працуем на агульны вынік, і, каб ён быў высокім, патрэбна пачынаць з сябе, адказных адносін да сваёй справы. Патрэбна быць спагадным, працавітым. Хочацца, каб маладое пакаленне, якое фактычна расло на маіх вачах, хварэла сваёй працай, стаяла за сваю гаспадарку гарой.

– Беларуская малочка – сёння гэта брэнд. Калі вы заходзіце ў магазін і бачыце вялікі выбар малочных і мясных прадуктаў, што вы адчуваеце як чалавек датычны? – пытаюся я.

– Асартымент, канешне, вызывае пачуццё гонару. Калі я толькі прышла
працаваць, нават і прадставіць сабе не магла, наколькі ўсё зменіцца. Калі раней на прылаўку можна было знайсці толькі малако, кефір, сыр, тварог і масла, то зараз вочы разбягаюцца ад разнастайнасці прадукцыі, прычым з’яўляюцца ўсё больш цікавыя навінкі. Прыемна адчуваць сябе датычным, бо менавіта працаўнікі сяла ствараюць якасную сыравінную базу, якая з’яўляецца асновай для якасных малочных і мясных прадуктаў.

Ірына Барычэўская: «Хочацца, каб маладое пакаленне працаўнікоў стала за сваю гаспадарку гарой»

У вольны час Ірына Мікалаеўна з задавальненнем займаецца вырошчваннем кветак, любіць чытаць, а таксама хадзіць па грыбы.

– Вельмі радасна, калі знаходзіцца хвілінка ўзяць у рукі томік Ларсана, Марынінай, – дзеліцца мая субяседніца.

– Што для вас шчасце? – цікаўлюся я.

– Шчасце – даволі мнагамернае паняцце і асаблівы стан душы, – расказвае яна. – Упэўнена, што калі дома любоў і разуменне, тады і работа ладзіцца, і свет цябе прымае з радасцю. Шчаслівы бляск у вачах маіх дзяцей, абдымкі ўнукаў – усё гэта дае сілы. Крыніца майго жыцця – у сэрцы тых людзей, якія сваёй верай, праўдай і асабістым прыкладам дапамагаюць мне станавіцца лепш і рухацца наперад, новым марам і здзяйсненням.

Аўтара: Таццяна ПАЛХОЎСКАЯ.
Источник: Пiнскi Веснiк